У беларусаў будзе яшчэ адзін выхадны?

Ідэалагічны банэр на вуліцах Мінска

Ідэалагічны банэр на вуліцах Мінска / Sputnik

Жыхар Пухавічаў пацікавіўся ў праўладнага палітолага Вадзіма Гігіна, ці можна зрабіць выхадным днём у Беларусі "Дзень народнага адзінства", піша выданне "Люстэрка".

Гігін адказаў, што пра гэта ўжо думалі на ўзроўні кіраўніцтва краіны. Але Лукашэнка "асцярожна і акуратна ставіцца да ўвядзення дадатковых выходных, у гэтым плане ён па-добраму кансерватыўны".

Па словах Гігіна, гэтым Беларусь адрозніваецца ад Расіі, дзе святы прынята адзначаць тыднямі. Беларусы, паводле яго слоў, народ працавіты. Калі раптам выхадных выпадае больш, чым трэба, іх адпрацоўваюць у суботу. Але, паабяцаў Гігін, Лукашэнку працягнуць пераконваць, што дадатковы weekand беларусам не перашкодзіць.

Дзень народнага адзінства 17 верасня — новае дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое Лукашэнка заснаваў у 2021 годзе. Ён вяртае беларусаў да 1939 года, калі ў межах пакта Сталіна і Гітлера аб ненападзе былі аб'яднаныя заходняя і ўсходняя часткі цяперашняй краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі