Алена Анісім будзе вылучацца кандыдаткай у прэзідэнты
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім будзе вылучацца кандыдыткай у прэзідэнты Беларусі на бліжэйшых выбарах. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё.
Па яе словах, да такога выбару яе змушаюць да такога кроку актывізацыя ненавіснікаў Беларусі. "Я вымушаная рэагаваць, пакуль не рэагуюць дзяржаўныя органы", — заявіла Анісім.
Алена Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Разам з Ганнай Канапацкай яна прадстаўляе грамадзянскую супольнасць у Палаце прадстаўнікоў.
Пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ўжо заявілі намеснік кіраўніка ЛДПБ Алег Гайдукевіч і адзін з лідэраў "Беларускага нацыянальнага кангрэса" Мікалай Статкевіч. Свайго "адзінага" кандыдата збіраюцца вылучаць АГП, БХД і рух "За свабоду". Планы па вылучэнні кандыдатаў агучвалі прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду!" і Партыі БНФ. Таксама збіраўся вылучацца былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца напрыканцы 2019 года або ў 2020-м.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 30.01
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.