Алена Купчына не змагла заняць высокую пасаду ў АБСЕ

Алена Купчына не змагла заняць высокую пасаду ў АБСЕ

Пасол Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі, экс-намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына не змагла заняць высокую пасаду ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Можна меркаваць, што беларускі дыпламат, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ не атрымала неабходнай падтрымкі ўдзельнікаў арганізацыі. Дзяржавы-чальцы падтрымалі прапанову Аўстрыі аб прызначэнні генеральным сакратаром Томаса Грэмінгера, былога амбасадара арганізацыі ў Швейцарыі, інфармуе Reuters.

Пра тое, што Купчына вылучана на пасаду генсакратара АБСЕ стала вядома ў пачатку вясны 2017-га. У красавіку яе кандыдатуру падтрымала Расія. Аднак яшчэ пасля масавых затрыманняў людзей у Мінску на Дзень Волі эксперты пачалі казаць, што шанцы прадстаўніцы Беларусі моцна знізіліся. Так і атрымалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі