Аляксандр Глеб вярнуўся на Emirates Stadium праз дзесяць гадоў (фота)
Аляксандр Глеб вярнуўся на Emirates Stadium праз дзесяць гадоў. Напярэдадні паядынку з "Арсеналам" у 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы футбалісты БАТЭ правялі там трэніроўку. У цэнтры ўвагі фотакарэспандэнтаў быў 37-гадовы Глеб. Ён выступаў за "Арсенал" у 2005-2008 гадах, да свайго сыходу ў "Барселону".
Тыдзень таму БАТЭ на "Барысаў-Арэне" сенсацыйна перамог з лікам 1:0. Аляксандр Глеб удзельнічаў у тым паядынку. Сённяшні матч пачнецца ў 20:55 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Букмекеры адназначна ставяць на гаспадароў поля.
Reuters