Аляксандр Залдастанаў са сваімі “ваўкамі” адведаў Брэсцкую крэпасць (фота)
Сябры адыёзнага расійскага байкерскага клуба “Начныя ваўкі” на чале з Аляксандрам "Хірургам" Залдастанавым працягваюць адведваць у Беларусі мясціны, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Раніцай 1 траўня яны прыбылі ў мемарыял "Брэсцкая крэпасць", дзе ўсклалі вянок да вечнага агню.
Пасля экскурсіі па мемарыяльным комплексе байкеры паедуць на памежны пераход "Варшаўская шаша". Яны будуць спрабаваць трапіць у Польшчу, якая ўжо абвесціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу на сваю тэрыторыю. Беларускія памежнікі паабяцалі прапусціць іх на польскі бок.
Частка “Начных ваўкоў” паспрабавала трапіць у ЕС праз Літву, але літоўскія памежнікі іх не прапусцілі.
Залдастанаў заявіў, што ў выпадку калі польскія памежнікі не прапусцяць яго паплечнікаў, сёння ў брэсцкім консульстве РФ клуб правядзе прэс-канференцыю.
Летась “Начныя ваўкі” таксама спрабавалі трапіць у ЕС, але іх развярнулі польскія памежнікі ў Тэрэспалі.