Літоўскія памежнікі сарвалі “план Б” расійскіх “Начных ваўкоў”

Літоўскія памежнікі сарвалі “план Б” расійскіх “Начных ваўкоў”

Сябраў мотаклуба “Начныя ваўкі”, якія ладзяць акцыю “Дарогі Перамогі — на Берлін 2016”, не пусцілі ў Літву. Як паведаміў выданню Life.ru лідар арганізацыі Аляксандр Залдастанаў (Хірург), байкеры ведалі, што ў іх могуць быць праблемы на польскай мяжы, таму шэсць чалавек накіравалася да Літвы. Там яны паспрабавалі перасекчы мяжу з ЕС без апазнавальных знакаў і нейкай сімволікі. Гэта быў “план Б” на выпадак адмовы ўезду з польскага боку.

Аднак адтуль Хірургу прыйшла СМС наступнага зместу: “Літоўскі сыр пратух”. Гэта азначала, што байкеры, якія актыўна падтрымліваюць палітыку расійскіх уладаў, не змаглі трапіць у Еўропу.

Учора “Начныя ваўкі” прыбылі ў Беларусь і наведалі шэраг памятных мясцінаў, звязаных ў гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Сёння яны планавалі перасекчы польскую мяжу ў Брэсце.

Другі год запар байкерскі клуб ладзіць мотапрабег “На Берлін” і другі год запар краіны ЕС забараняюць ім уезд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі