"Начных ваўкоў" не пусцілі ў Грузію
Грузінскія памежнікі не пусцілі ў краіну каля 50 расійскіх байкераў са згуртавання "Начныя ваўкі", перадае jam-news.net. Байкеры спрабавалі трапіць на тэрыторыю Грузіі позна ўначы, але атрымалі ў пашпарты штамп "анулявана".
Намеснік міністра ўнутраных спраў Грузіі Шалва Хуцышвілі заявіў журналістам, што памежнікі маюць права самастойна прымаць рашэнне пра допуск або нядопуск у краіну замежных грамадзян.
Інфармацыю пра нядопуск пацвердзілі і самі байкеры. Некаторыя з іх напісалі ў сацсетках, што, паводле іх інфармацыі, расійскім матацыклістам забаронены ўезд у Грузію да канца траўня.
Дарэчы, у Грузіі ўжо некалькі дзён збіраюць подпісы пад петыцыяй "Не пусцім крамлёўскіх матацыклістаў ў Грузію".