Польшча прапанавала "Начным ваўкам" абскардзіць забарону на ўезд
Польскія памежнікі патлумачылі, чаму не прапусцілі ў краіну групу з сямі прадстаўнікоў расійскага мотаклуба "Начныя ваўкі". Па іх словах, праезд групы ўяўляе "пагрозу грамадскаму парадку і дзяржаўнай бяспецы". Заяву прадстаўніка памежнай службы Дарыюша Сяніцкага прывёў польскі тэлеканал TVN24.
Сяніцкі таксама паведаміў, што ўсім байкерам уручылі пісьмовае рашэнне, якое можа быць абскарджанае.
Нагадаем, што расійскія байкеры ўдзельнічаюць у мотапрабегу з Масквы ў Берлін. Варшава раней папярэдзіла, што не дапусціць іх на сваю тэрыторыю. Акрамя таго, не пусціла іх на сваю тэрыторыю і Літва.
МЗС Расіі заяўляў, што расцэньвае адмову Варшавы на ўезд расійскіх матацыклістаў як цынічны і зламысны жэст, накіраваны на пагаршэнне двухбаковых адносін, інфармуе ria.ru.