Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на Уімблдонскім турніры
Яна прайграла Зарыне Дыяс з Казахстана.
Беларуская дэбютантка Уімблдона ў матчы другога раўнда прайграла казахстанскай тэнісістцы Зарыне Дыяс — 5:7, 1:6. Каб выйсці ў другі круг, Аляксандра Сасновіч абыграла кітайскую тэнісістку Лін Жу — 4:6, 7:5, 6:1.
Пазней найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе ў другім раўндзе з бельгійкай Кірстэн Фліпкінс.
Яшчэ адна беларуска, Вольга Гаварцова, на старце перайграла румынскую тэнісістку Андрэа Міту — 6:1, 6:1 і ў другім раўндзе сустрэнецца з французскай тэнісісткай Алізі Карнэ.
У мужчынскім парным разрадзе ў такім прэстыжным турніры ўпершыню выступіць беларускі тандэм Сяргей Бетаў/Аляксандр Буры, паспяхова пераадолеўшы кваліфікацыйны бар’ер. На старце беларусы згуляюць з Эдвардам Коры і Кайлам Эдмундам з Вялікабрытаніі.
Ветэран беларускага тэніса Максім Мірны ў пары з палякам Лукашам Кубатам сустрэнецца з французскім дуэтам Адрыян Манарына/Лукас Пуе.
Агульны прызавы фонд цяперашняга Уімблдона складае 26,5 млн фунтаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 1,88 млн фунтаў. Фінішуе трэці ў сезоне турнір серыі “Вялікага шлема” 12 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Фота: minsknews.by