Анархісту-палітвязню Дзмітрыю Дубоўскаму павялічылі тэрмін да 20 гадоў калоніі
Дзмітрый Дубоўскі ў судзе / sb.by
Анархісту-палітвязню Дзмітрыю Дубоўскаму павялічылі тэрмін да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні мінулага года ён быў асуджаны на 18 гадоў калоніі за "тэрарызм". Цяпер жа яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў шэрагу акцый у 2009-2010 гадах (у "злосным хуліганстве", "наўмысным знішчэнні маёмасці"). Дубоўскага асудзілі на 5 гадоў зняволення, але з улікам мінулага прысуду дадалі два гады. Штраф не прызначаўся.
Сваю віну Дзмітрый Дубоўскі не прызнаў.
Дубоўскаму 36 гадоў. За кратамі ён з 28 кастрычніка 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.