Анішчанка заўважыў "пазітыўную дынаміку" ў супрацоўніцтве Беларусі і Расіі

У супрацоўніцтве Беларусі і Расіі па кантролі якасці тавараў і прадухіленні рээкспарту няякаснай прадукцыі ёсць пазітыўная дынаміка, кажа кіраўнік Расспажыўнагляду.



Генадзь Анішчанка нагадаў, што праз Беларусь у Расію ідзе рээкспарт шэрагу тавараў з іншых краін. Акрамя таго, па яго словах, якія перадае РИА "Новости", ёсць высокая ступень верагоднасці рээкспарту праз Беларусь малочнай прадукцыі. Беларускі бок, кажа расійскі чыноўнік, запэўнівае, што прымае меры па прадухіленні гэтага рээкспарту".



Нагадаем, што раней Анішчанка выказваў прэтэнзіі да беларускай малочнай прадукцыі.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі