Апублікаваны спіс суб'ектаў гаспадарання-парушальнікаў у гандлі і рэкламе

Мінгарвыканкам апублікаваў спіс суб'ектаў гаспадарання, якія дапусцілі найбольшую колькасць парушэнняў у сферы гандлю, абароны правоў спажыўцоў і рэкламнай дзейнасці па зваротах грамадзян. У яго трапілі 12 кампаній рознай формы ўласнасці.

У спісе згадваецца адкрытае акцыянернае таварыства, праз 35 зарэгістраваных інтэрнэт-крамаў якога прадавалі неякасныя мабільныя тэлефоны, адмаўляліся вяртаць грошы за неякасны тавар. Згадваецца і шэраг іншых парушэнняў.

Іншыя кампаніі альбо прадавалі неякасную прадукцыю, альбо тавар па цэнах, якія адрозніваліся ад пазначаных на сайце, адмаўлялі ў гарантыйным рамонце мабільных тэлефонаў, аказвалі неякасныя паслугі па вырабе і ўстаноўцы вокнаў і дзвярэй. А адна фірма рэкламавала лекі без адпаведнага ўзгаднення і без інфармавання людзей, што "аб'ект рэкламавання з'яўляецца біялагічна актыўным дадаткам да ежы". Дзве турыстычныя фірмы трапілі ў спіс з-за невыканання абавязкаў па дамовах з кліентамі і адмовы вярнуць грошы.

Спіс парушальнікаў можна паглядзець тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі