Арастовіч: расійская армія не сыходзіць з Херсона, яна выбітая з Херсона
Вясной у акупаваным Херсоне праходзілі праўкраінскія вулічныя акцыі / УНІАН
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пракаментаваў анансаваны сыход расійскай арміі з Херсона і Херсоншчыны на левы бераг Дняпра. "Давайце правільна: расійская армія не сыходзіць з Херсона. Яна выбітая з Херсона Сіламі Абароны Украіны, — піша ён. — Выбітая з цяжкімі баямі, з стратамі, метадычным прагрызаннем абароны праціўніка, працай па пераправах, цяжкай і крывавай ваеннай працай".
Арастовіч прагназуе, што "баі на правым беразе [Дняпра] яшчэ будуць працягвацца некаторы час", а пасля "яшчэ будзе няпросты перыяд стабілізацыйных мерапрыемстваў". "Паважаныя херсонцы... Сардэчна запрашаем дадому", — піша Аляксей Арастовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.