Арон Бельскі і Уладзімір Макей (фотафакт)
11 ліпеня ў Мінску пры падтрымцы амерыканскай амбасады адбыўся паказ мастацкага фільма "Выклік" пра яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх, які падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Навагрудскім раёне. Сярод прысутных былі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, малодшы з братоў Бельскіх Арон Бельскі, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Беларусі.
У сваёй прамове Макей адзначыў, што падчас Другой сусветнай вайны яўрэі былі не толькі ахвярамі, але і героямі, якія са зброяй у руках змагаліся супраць акупантаў, інфармуе прэс-служба МЗС.