Арсен Венгер: На месцы Глеба застаўся б у "Арсенале"

Арсен Венгер: На месцы Глеба застаўся б у "Арсенале"

Напярэдадні матча з БАТЭ галоўны трэнер "Арсенала" Арсен Венгер падзяліўся ўспамінамі пра пераход Аляксандра Глеба ў "Барселону".

Беларускі паўабаронца гуляў у "Арсенале" амаль тры гады — з 2005-га па 2008 год. Пасля гэтага перайшоў у "Барсу". 

Журналісты пацікавіліся ў Венгера, што зрабіў бы ён на месцы Глеба. 

"Застаўся б у "Арсенале". У той момант "Барселона" была найлепшым клубам свету, але гэта было памылковае рашэнне. Ён гуляў на той жа пазіцыі, што і Леа Месі. А выціснуць Месі са складу было немагчыма", — цытуе "Прессбол" словы трэнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі