Асад: Хімічная атака пад Дамаскам 21 жніўня — правакацыя ЗША

Па словах Асада, якія перадае РБК, пагрозы ваеннай інтэрвенцыі апошніх дзён грунтаваліся на правакацыі, "яе зладзілі з ужываннем хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаска Аль-Гуце, а правакацыю рэалізавала кіраўніцтва ЗША".



Акрамя таго, як заявіў Асад, сірыйская апазіцыя мае ў сваім арсенале атрутныя хімічныя рэчывы. Іх яна атрымлівае ў тым ліку з-за мяжы.



Нагадаем, што ад меркаванага хімічнага нападу ў прыгарадзе Дамаска 21 жніўня загінулі сотні мірных жыхароў. Разведка ЗША практычна не сумняваецца, што хімічную зброю ўжылі ўрадавыя войскі. З гэтай версіяй згаджаюцца ўсе вядучыя краіны Захаду. Па звестках сірыйскай апазіцыі, войскі Асада ўжылі ракеты з хімічнымі боегалоўкамі, ад чаго загінулі больш за 1300 чалавек. У той жа час сірыйскія дзяржаўныя СМІ сцвярджаюць, што хімічную зброю ўжылі паўстанцы.



Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі