Меркаваны аўтар сатырычнай аповесці пра кіраўніка Мінска трапіў за краты
Міліцыя затрымала Паўла Спірына 1 кастрычніка. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Верагодна, 30-гадовага беспрацоўнага абвінавацілі ў "хуліганстве".
Як паведамляе "Беларускі партызан", Спірын разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Мінскага гарвыканкама тэкст сатырычнай аповесці пра кіраўніка горада — Мікалая Ладуцьку. Праваабаронцы не выключаюць, што следчыя паспрабуюць выставіць мінчуку новае абвінавачанне — "абразу гонару і годнасці" чыноўніка. Пакуль яны распытваюць яго блізкіх пра аповесць.
Радыё Свабода адзначае, што Павел Спірын — юрыст паводле адукацыі. Ён мае грамадзянскую жонку і 3-гадовага сына.
Фота — Белгазета, Мінск-навіны