Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?

Перш за ўсё трэба прайсці ахову на прахадной, амаль што рэжымны аб'ект. Грузны дзядзька лянотна запісвае тваё прозвішча ў журнал наведванняў, пасля чаго прапускае праз турнікет.

Адразу трапляю ў зону адпачынку ― вялізныя дрэвы, фантан, які не працуе, лаўкі. Усё ў запусценні. Ля ўваходу прыпаркаваныя машыны.

Тэрыторыя завода аграмадная, цяпер амаль уся занятая дзясяткамі дробных фірм ― ад рамонту аўтамабіляў да продажу тавараў праз інтэрнэт.

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Зона адпачынку.

У “Мотавела” было каля трыццаці карпусоў, цяпер засталося для вытворчасці ўсяго чатыры ці пяць. Амаль усё ― зборачныя цэхі.

“Праца ёсць, ― распавядае мне слесар Уладзімір, ― але ў асноўным збіраем кітайскае “ламачча”. Зарплаты цяпер ніякія ― рублёў 300, у лепшым выпадку 400”.

Са склада загружаюць у машыну ровары. Чырвоны надпіс “Аист” на ўсіх каробках. Побач мотасервіс, некалькі пакрэмзаных старых чорных “мінскачоў” грэюцца на сонцы.

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Завадскія закуткі.

Статуя Леніна стаіць у аддаленні ад уваходу, пастамент нядаўна афарбаваны, сам ён на газоне, каб людзі блізка не падыходзілі, бо ў нас жа не заведзена хадзіць па траве.

Велізарная пустая тэрыторыя. Рэдкія людзі праходзяць міма па сваіх справах, ні на каго не звяртаючы ўвагі.

Міма праязджаюць двое на электрамапедах. Праз некалькі хвілін вусаты поўны дзядзька з надпісам на спіне “АХОВА” праязджае побач на такім жа чорным электрамапедзе.

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
"Абама".

Каля цэха паляць мужыкі, чорныя пыльныя робы. Фатаграфавацца адмаўляюцца, але паразмаўляць не супраць.

“Нам нічога пакуль начальства не казала пра гэтае банкруцтва, але ж мы чулі, навіны чытаем, ― кажа Слава, самы стары ў кампаніі, ― халера яго ведае, што рабіць, калі зачыняць”.

Паўсюль пустэча, нікога няма на вуліцы. Ці то ўсе працуюць, ці то ўсе сышлі на абед. Сляпыя пыльныя вокны. Чырвоная пацёртая цэгла. Большасць дзвярэй зачыненыя. Нізкія мінскія хмары чапляюцца за трубы.

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Надпіс "AIST" каля адміністрацыйнага будынка.

Калі гуляю па тэрыторыі завода, няма адчування, што здараецца нешта непапраўнае. Усё гэтак жа рабочыя збіраюць ровары, загружаюць іх ў машыны, выходзяць паліць, паміж імі ходзяць інжынеры, нейкае начальства.

“Мотавела” жыве так, нібыта нічога не здарылася. А можа, так і трэба.

У красавіку у краіне сабралі 2,3 тысячы веласіпедаў, з пачатку года ― больш за 10 тысяч. Пры гэтым імпартавалі ў краіну у 14 разоў больш.

Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
За фірмовым магазінам.
Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Чырвоная цэгла, зачыненыя дзверы.
Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Мужыкі на электрамапедах.
Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?
Паркоўка для ровараў каля адміністрацыйнага будынка.
Як выглядае “Мотавела” пасля заявы пра банкруцтва?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі