Экс-кіраўнік Мінска Мікалай Ладуцька ўзначаліў завод "Мотавела"

Былы кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ўзначаліў завод "Мотавела". У панядзелак яго ўжо прадставілі калектыву, піша "Комсомольская правда".

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу ў СМІ прайшла інфармацыя, што ўладальніка "Мотавела" і шклозавода "Ялізава" Аляксандра Мураўёва затрымалі.

СМІ: У Беларусі затрымалі буйнога бізнесмена, "шклянога караля"

Як піша "Комсомольская правда", увечары ў сераду, 3 чэрвеня, Аляксандр Мураўёў збіраўся ляцець у Вену, аднак у аэрапорце на яго надзелі кайданкі. Разам з ім за кратамі нібыта апынуліся два родныя браты — Сяргей і Андрэй, а таксама некалькі партнёраў. Праўда, афіцыйна затрыманне ніхто не пацвярджае.

Дарэчы, Мікалай Ладуцька з 2012 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю веласпорту. З 2008-га па 2012 год федэрацыяй кіраваў Аляксандр Мураўёў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі