Мінгарсавет зацвердзіў кандыдатуру новага старшыні Мінгарвыканкама (відэа)
Андрэй Шорац — самы малады ў гісторыі кіраўнік беларускай сталіцы, яму 41 год.
10 лістапада Мінгарсавет на пазачарговай сесіі прагаласаваў за кандыдатуру Андрэя Шораца, прызначанага на пасаду старшыні Мінгарвыканкама. "За" выказаліся ўсе 53 прысутныя дэпутаты.
У сваім выступе Андрэй Шорац распавёў пра найважнейшыя задачы, якія трэба вырашыць у сталіцы. Сярод іх — павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці Мінска.
Андрэй Шорац: "Ёсць пэўныя праблемы ў медыцынскім абслугоўванні жыхароў сталіцы. Трэба нам уважліва разгледзець дадзеную праблему. Акрамя таго, пытанне эканомікі прадпрыемстваў, як камунальнай, так і рэспубліканскай формы ўласнасці".
Дэпутаты гарсавета падзякавалі за працу экс-мэру Мікалаю Ладуцьку.
Нагадаем, у апошнія чатыры гады Андрэй Шорац працаваў міністрам камунальнай гаспадаркі. На пасаду кіраўніка Мінгарвыканкама яго паставілі, бо ён не мае вялікіх сувязяў у сталіцы.
Фота — БЕЛТА, АНТ