Новым кіраўніком Мінгарвыканкама стаў Андрэй Шорац

6 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых перастановак, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў міністрам фінансаў Уладзіміра Амарына, старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько. 
 
Новым прэс-сакратаром кіраўніка Беларусі стала Наталля Эйсмант.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Вадзіма Заранкіна — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці;

Алега Садоўскага — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці;

Івана Галаватага — генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій".

Фота Андрэя Шорца — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі