Азаранка прайграла ўжо на старце адкрытага чэмпіянату Францыі
Вікторыя Азаранка / Ілюстрацыйнае фота rolandgarros.com
Вікторыя Азаранка (18-я ракетка свету) прайграла ўжо на старце адкрытага чэмпіянату Францыі. У аўторак у паядынку першага круга беларуская тэнісістка саступіла ў трох сэтах Б'янцы Андрэеску (42) з Канады — 6:2, 3:6 (у гэтым сэце Азаранка выйгравала 3:1), 4:6. Ён працягваўся дзве з паловай гадзіны.
У трэцім крузе "Ралан Гарос" дакладна будзе, як мінімум, адна беларуска. Справа ў тым, што ў сераду ў 2-м крузе (1/32 фіналу) сустракаюцца дзве прадстаўніцы Беларусі — Арына Сабаленка (2) і Ірына Шымановіч (214). Аляксандра Сасновіч (51) выбыла ўжо на старце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.