Азаранка застаецца чацвёртай ракеткай свету
У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Яго па-ранейшаму ачольвае амерыканка Серэна Уільямс (12660 ачкоў), кітаянка Лі На займае другое месца (7585 балаў), полька Агнешка Радваньска на трэцяй пазіцыі (5980 ачкоў), беларуска Вікторыя Азаранка толькі чацвёртая (5441 бал).
Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова ў рэйтынгу WTA паднялася на дзве пазіцыі — на 96-е месца.
Фота — daylife.com