БАТЭ ў пяты раз заваяваў Суперкубак Беларусі (відэа)

Барысаўскі БАТЭ ў пяты раз стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі па футболе. 14 сакавіка на пінскім стадыёне “Хваля” падапечныя Аляксандра Ермаковіча сустракаліся з солігорскім “Шахцёрам”.

Цягам двух таймаў гульня ішла “у сухую” і лік не быў адкрыты ажно да фінальнага свістка. Барысаўчане цягам матчу не выглядалі мацнейшымі за гарнякоў, але ў прызначанай серыі пентальці расправіліся з супернікамі лёгка і хутка. Аўтарамі галоў сталі Міхаіл Гардзяйчук, Яўген Яблонскі і Ігар Стасевіч. Вынік матча — 0:0 (3:0).

Фота: ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі