Беларусь — гэта не толькі суагрэсар: каму не мусіць быць сорамна праз Лукашэнку

Лукашэнка рэгулярна выдае нешта дзікае, але беларусы — не Лукашэнка / калаж Улада Рубанава
Лукашэнка рэгулярна выдае нешта дзікае, але беларусы — не Лукашэнка / калаж Улада Рубанава

З пачатку вайны ва Украіне стаўленне да беларусаў у свеце рэзка перайшло з захаплення ў негатыў. У сеціве нават з'явіўся нецэнзурны мем, паводле якога ва ўсім вінаватыя беларусы. Акрамя таго, Уладзімір Зяленскі не згадаў Беларусь у пасланні ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. Украінскі амбасадар у Польшчы патлумачыў гэта прадстаўніку Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерыю Кавалеўскаму вельмі проста з тэрыторыі Беларусі па Украіне б'юць ракеты.

Аднак беларусы не павінны адчуваць сорам за тое, што робіць Лукашэнка. Еўрарадыё даведалася у экспертаў, чаму гэта так, і прыгадала, кім беларусы могуць ганарыцца.
 

Вайна не дае права на палітычныя памылкі 

Беларусь — это не только соагрессор: кому не должно быть стыдно из-за Лукашенко
Няслушныя выказванні застаюцца няслушнымі нават у ваенны час / Яўген Малалетка, AP

Нават украінцы не маюць права несправядліва абражаць беларусаў або спрабаваць выкрасліць іх з гісторыі, як у выпадку з паўстаннем Каліноўскага, мяркуе палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Тое, што Кіеў вядзе вайну за нашу і вашу свабоду, не дае яму падстаў, індульгенцыі на розныя абразы ў бок беларусаў і на розныя палітычныя памылкі. Некаторыя людзі кажуць: пакуль украінцы ваююць, трэба дараваць ім усё, любыя абразы, проста няпраўду ў наш бок. Я кажу: не. Я не прыхільнік гэтага. Калі двойчы два чатыры, трэба казаць гэта, нават калі людзі пад бомбамі і ім гэта непрыемна чуць.

Беларусь — это не только соагрессор: кому не должно быть стыдно из-за Лукашенко
Беларусы пратэстуюць ля выбарчага ўчастка пасля пачатку вайны

Матолька адзначае, што яго сябры з Украіны і большасць падпісчыкаў "Гаюна" бачаць адрозненне паміж тымі, хто выконвае злачынныя загады Лукашэнкі, і тымі, хто імкнецца дапамагчы Украіне.

Яны выдатна разумеюць сітуацыю, у якой апынуліся беларусы. Што гэта ў нейкім сэнсе падвойная акупацыя з 2020 года, калі Лукашэнка сілавым метадам захапіў уладу. І 2022 год, калі абяцаны вывад войскаў пасля вучэнняў не адбыўся.

Пры гэтым суразмоўца згодны, што і негатыву ў адрас беларусаў дастаткова.

Столькі негатыву, неабгрунтаваных абраз, якія былі вылітыя, — мы ўсё гэта бачым. Але мы разумеем, для чаго мы працуем. Не дзеля падпісчыкаў, не дзеля нейкай славы. Мы паслядоўна паказваем сваю пазіцыю.

Я магу быць не згодны з афіцыйным Кіевам ці нейкім спікерамі, якія прадстаўляюць украінскую ўладу, але гэта не значыць, што я не згодны з усім украінскім народам. Больш за тое, мы як працавалі, так і працягваем працаваць і спрабуем дапамагаць у тых сферах, дзе лічым сябе больш кампетэнтнымі або дзе наша праца можа быць карысная. Пры гэтым інтарэсы беларусаў і нармальнай Беларусі, нелукашэнкаўскай, вядома, перадусім. Адпаведна, ёсць базавыя каштоўнасці, якія я заўсёды буду адстойваць. Мне здаецца, у нашай камандзе мы адзінагалосныя ў гэтым меркаванні.

Пры гэтым саромецца беларусам, якія выступаюць супраць вайны і не згодныя з палітыкай Лукашэнкі, няма чаго, мяркуе Матолька.

Беларусам, якія хто з 2020 года, хто з 2022 года, хто з 1994 года або 1996 года паслядоўна адстойвалі нацыянальныя інтарэсы і транслявалі павестку і меркаванне пра беларускі суверэнітэт, незалежнасць, пазіцыю, што Лукашэнка не можа прадстаўляць інтарэсы людзей, — ім няма за што саромецца.

Беларусы вельмі выразна выказалі сваё меркаванне ў 2020 годзе. У 2022 годзе, калі пачалася вайна, дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ў Беларусі.
 

Справы людзей гавораць больш, чым выказванні палітыкаў

Беларусь — это не только соагрессор: кому не должно быть стыдно из-за Лукашенко
Гэтую жанчыну ў Беларусі аштрафавалі на 3040 рублёў (каля пяці сярэдніх пенсій) / spring96.org

Толькі падчас самых масавых антываенных акцый 27 і 28 лютага па ўсёй краіне затрымалі больш за 1100 чалавек. Мінімум 630 з іх апынуліся на сутках, іншыя атрымалі вялікія штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі