Беларус і расіянін забілі ва Украіне гомасэксуаліста
Цела старшыні Кіеўскага гарадскога аддзялення Украінскага фонду культуры Юрыя Гаўрылава знайшлі ў арандаванай кватэры пад Кіевам.
Мужчына загінуў ад шматлікіх колата-рэзаных ран. Па абстаноўцы аператыўнікі зрабілі выснову: гаспадар прымаў гасцей, якія сышлі з мабільнікам загінулага. Праз некалькі дзён у Ізмаіле пад Адэсай былі затрыманыя 21-гадовы расіянін і 22-гадовы беларус. Яны тут жа прызналіся ў забойстве.
Ва Украіну хлопцы прыехалі на заробкі. Пазнаёміліся маладыя людзі ў інтэрнэт-кафэ ў Днепрапятроўску і вырашылі трымацца разам.
Пазней у іх з’явіўся план: знаёміліся на спецыяльных сайтах з прадстаўнікамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі і напрошваліся у госці. Падчас спаткання прапаноўвалі выпіць за знаёмства. У спіртное дадавалі снатворнае. Калі гаспадар засынаў, хлопцы выкрадалі каштоўныя рэчы. Былі ўпэўненыя, што ў міліцыю ахвяра не пабяжыць, баючыся агалоскі сваёй нетрадыцыйнасці.
Так, па іх словах, яны пазнаёміліся з загінулым і напрасіліся ў госці. Але гэтым разам усё пайшло не так. Па-першае, снатворнае і спіртное на Юрыя не дзейнічала. А па-другое, гаспадар раскусіў іх намеры і схапіўся за нож. Толькі маладыя людзі апынуліся мацнейшымі за яго.
Затрыманым пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляюць украінскія СМІ.
Фота — odessa.comments.ua