Беларус Кірыл Шымко працягнуў 118-тонны кран на 1,43 метра (дадаліся фота)

37-гадовы беларускі паўэрліфтар Кірыл Шымко ўсталяваў сусветны рэкорд. Як паведамляе БелаПАН, асілак ссунуў з месца і за два падыходы працягнуў на 1,43 метра 118-тонны вежавы кран.

Рэкорд быў пастаўлены на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Ціміразева ў прысутнасці шматлікай публікі і прадстаўнікоў Кнігі рэкордаў Гінэса.

Шымко распавёў, як нарадзілася ідэя такога рэкорду. Яго запрасілі на інтэрнэт-рэсурс realt.by у якасці эксперта па нерухомасці і "папрасілі зрушыць рынак нерухомасці". Асілак прапанаваў "зрабіць гэта ў літаральным сэнсе" і выбраў сімвалам нерухомасці вежавы кран, які зрушыў з месца.

Дарэчы, Шымко ўжо мае некалькі дасягненняў, занесеных у Кнігу рэкордаў Гінэса. Так, увесну 2007 года Кірыл Шымко і Павел Сарока ссунулі з месца і за хвіліну працягнулі на 6,5 метра чыгуначны састаў з пяці вагонаў агульнай масай 250 тон. Летам 2007-га яны ж працягнулі на тры метры самалёт Іл-76 масай каля 150 тон.

Увосень 2011 года Шымко працягнуў 55-тонны кар'ерны самазвал "БелАЗ", а праз два гады ён працягнуў больш чым на 10 метраў сем счэпленых паміж сабой мікрааўтобусаў. Увосень 2013 года ў Маскве Шымко працягнуў за сабой савецкі танк Т-26 масай 11,5 тоны, што таксама трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі