Беларускі асілак Кірыл Шымко ўтрымаў два самалёты (фота)

Беларускі асілак Кірыл Шымко ўтрымаў два самалёты (фота)

Беларускі асілак Кірыл Шымко прадэманстраваў свой новы трук. 13 верасня на аэрадроме Баравая пад Мінскам ён ўтрымаў два самалёты Як-52, якія раз'язджаліся ў бакі, а рухавікі працавалі на максімуме. Асілак прызнае, што трук быў рызыкоўным, паколькі можна было атрымаць сур'ёзную траўму.

БелаПАН адзначае, што Шымко ўстанавіў сваё чарговае дасягненне спецыяльна для здымак сюжэта адной з японскіх тэлекампаній, якая рыхтуе праграму пра Беларусь.

Фота, відэа: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі