Беларусь пакіне бязвіз для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы на 2023 год
Мяжа Беларусі / DW
Беларускі бязвіз для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы падоўжаны на 2023 год. Рашэнне пра гэта прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.
Бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі ўвялі ад 15 красавіка, для грамадзян Польшчы — ад 1 ліпеня. Дзеянне бязвізу было ўведзенае да канца 2022-га.
Улады сцвярджаюць, што за гэты час краіну наведалі амаль 370 тысяч грамадзян ЕС, пераважна з Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.