Беларус паставіў у сябе ў двары дакладную копію Эйфелевай вежы (толькі меншую)

"Эйфелева" вежа пад Гроднам

"Эйфелева" вежа пад Гроднам / newgrodno.by

Дакладная копія Эйфелевай вежы з'явілася ў аграгарадку Гожа пад Гроднам. Яе вышыня — 10 метраў, расказвае выданне New Grodno.

Майстар Анатоль усталяваў яе на ўласным участку, але яе лёгка можна ўбачыць з трасы. Гэта не проста падобны на знакамітую парыжскую вежу будынак, а яе дакладная копія ў маштабе 1:33. Важыць яна каля дзвюх тон. Майстар сабраў яе з 2 тысяч дэталяў, і кожную вырабіў асобна.

"У гэтым і складанасць, і незвычайнасць працы, бо досыць няпроста выканаць усе прапорцыі", — расказвае Анатоль журналістам New Grodno.

Белорус поставил у себя во дворе точную копию Эйфелевой башни (только поменьше)
Беларуская "Эйфелева" вежа / NewGrodno

Дарэчы, хутка майстар плануе правесці на яе асвятленне, каб яна ззяла як сапраўдная Эйфелева вежа.

Дарэчы, вежа прадаецца. Але журналісты, якія пагаварылі з майстрам, кажуць, што прадаць яе ён гатовы толькі добраму чалавеку — інакш угода сарвецца. Мы спадзяёмся, што ў беларускім аграгарадку Парыж ужо падлічваюць бюджэт — цяжка ўявіць месца ў Беларусі, дзе вежа выглядала б арганічней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі