Беларусь спадзяецца на хуткую адмену ўсіх санкцый Еўрасаюза

Беларусь спадзяецца на хуткую адмену ўсіх санкцый Еўрасаюза

Беларусь спадзяецца на чым хутчэйшую адмену ўсіх санкцый і абмежаванняў Еўрасаюза. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Нагадаем, што 29 кастрычніка Савет Еўрасаюза працягнуў санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі на чатыры месяцы і адначасова замарозіў іх на такі ж тэрмін.

"Разлічваем, што гэтае рашэнне прывядзе да больш хуткай непасрэднай адмены ўсіх санкцый і нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Гэта адпавядае інтарэсам усіх бакоў", — пракаментаваў гэтую падзею Мірончык.

Як паведамляла Еўрарадыё, замарозка санкцыяў закране 170 фізічных і трох юрыдычных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі