Беларус у сярэднім за дзень траціць амаль 22 рублі
Колькі трацяць беларусы
Белстат расказаў аб расходах беларусаў і высветліў, што рознічны таваразварот у студзені гэтага года склаў 6,2 млрд. рублёў, што на 9.9% больш, чым у студзені 2023 года.
Аптовы таваразварот у студзені 2024 г. за год вырас на 10,1% і склаў 13,1 млрд. рублёў.
У сярэднім у студзені беларусы кожны дзень трацілі на пакупкі 21,6 рубля. А гэта на 3 рублі больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.