"Беларускае пытанне" МАП разгледзіць у лістападзе

"Беларускае пытанне" будзе разглядацца на чарговай сесіі Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы ў лістападзе сёлета. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла на сустрэчы з журналістамі 23 чэрвеня ў Мінску. К.Тапіёла падкрэсліў, што галоўным пытаннем застаецца выкананне Беларуссю 12 рэкамендацый Камісіі па расследаванні МАП. "Урад выканаў некаторыя рэкамендацыі або знаходзіцца на шляху іх выканання, - канстатаваў К.Тапіёла. - Але галоўныя рэкамендацыі - у прыватнасці па рэгістрацыі аб'яднанняў - усё яшчэ маюць патрэбу ў сур'ёзнай дапрацоўцы і выкананні". Кары Тапіёла адзначыў: Беларусь ні пры якіх умовах не можа быць выключана з МАП, паколькі такая працэдура не прадугледжана статутам арганізацыі. Разам з тым у статуце МАП ёсць артыкул № 33, згодна ў якім у выключных выпадках Міжнародная канферэнцыя працы можа заклікаць краіны - члены МАП уздзейнічаць на дзяржаву, якая "асабліва злосна парушае працоўныя стандарты", шляхам прымянення эканамічных санкцый. За ўсю гісторыю МАП артыкул № 33 прымяняўся толькі аднойчы, у адносінах да Бірмы, за выкарыстанне прымусовай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі