Беларускі баксёр Дзмітры Асанаў перамог на моладзевым чэмпіянаце Еўропы

Беларускі баксёр Дзмітры Асанаў перамог на моладзевым чэмпіянаце Еўропы

Баксёр з Беларусі Дзмітрый Асанаў стаў пераможцам на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі да 22 гадоў. Спартовец выступаў у вагавой катэгорыі да 60 кг. Турнір прайшоў у Румыніі ў горадзе Тарг-Жыу, піша "СБ.Беларусь сегодня".

У фінале маладзечанскі баксёр сустракаўся на рынгу з расійскім спартсменам Альбертам Батыргазіевым. Суддзі аднагалосна (5:0) прысудзілі перамогу нашаму суайчынніку. 

Перад гэтым Асанаў атрымаў перамогу над баксёрам з Турцыі Ніхатам Екінчы, а ў паўфінале — над грузінскім баксёрам Атарам Наверыяні.

Беларускі баксёр ужо быў срэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і выйграў бронзу на дарослым чэмпіянаце свету ў 2015 годзе. Тады Асанаў выступаў у вагавай катэгорыі да 56 кг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі