З алімпійскага руху выключылі IBA, яна дапускала баксёраў з РБ з дзяржсімволікай

Бокс і санкцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Бокс і санкцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта вырашыў выключыць з алiмпiйскага руху Міжнародную баксёрскую асацыяцыю (IBA), якой кіруе расіянін Умар Крамлёў. Летась менавіта яна дапусціла да спаборніцтваў пад сваёй эгiдай беларускіх і расійскіх баксёраў з дазволам на выкарыстанне дзяржаўнай сімволікi.

Выканаўчая рада МАК прыйшла да высновы, што IBA не выканала пастаўленых перад ёй умоў (у прыватнасці, прэтэнзіі былі да "фінансавай празрыстасці"). 69 сябраў МАК прагаласавалі за выключэнне, 1 — супраць, піша "Трыбуна".

Пры гэтым у Міжнародным алімпійскім камітэце заявілі, што бокс уключаць у праграму Гульняў 2024 і 2028 гадоў у Парыжы і Лос-Анджэлесе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі