WBC выключыла беларускіх і расійскіх баксёраў з міжнародных рэйтынгаў
Бокс / pixabay.com
Сусветны баксёрскі савет (World Boxing Council, WBC) выключыў баксёраў Беларусі і Расіі з сваіх рэйтынгаў, паведамляе tribuna.com. Пры гэтым усе ўкраінскія баксёры, якія цяпер не маюць магчымасці выступаць, застануцца на сваіх цяперашніх пазіцыях.
Таксама WBC не будзе праводзіць баксёрскія баі ў Беларусі і Расіі. Ні беларускія, ні расійскія баксёры не змогуць прэтэндаваць на тытул чэмпіёна WBC.
"Хачу выказаць глыбокае шкадаванне за нашых спартсменаў, прамоўтэраў, прадстаўнікоў баксёрскай індустрыі з Расіі і Беларусі, якія пацерпяць ад такіх наступстваў дзеянняў па-за рынгам", — пракаментаваў гэтае рашэнне прэзідэнт WBC Маўрысіё Сулейман.
Санкцыі выкліканыя вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны з 24 лютага. Пры гэтым расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у тым ліку тэрыторыю Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.