Беларусы прапусцяць чэмпіянат свету па боксе, хоць з баксёраў знялі санкцыі

Прычына — "часовыя матэрыяльна-тэхнічныя абмежаванні, звязаныя з падрыхтоўкай спартоўцаў" / pixabay
Прычына — "часовыя матэрыяльна-тэхнічныя абмежаванні, звязаныя з падрыхтоўкай спартоўцаў" / pixabay

Міжнародная асацыяцыя бокса IBA атрымала афіцыйныя лісты ад нацыянальных федэрацый Расіі і Беларусі з адмовай сёлета выставіць сваіх спартоўцаў на моладзевы чэмпіянат свету.

У лістах гаварылася, што баксёры дзвюх краін, нягледзячы на магчымасць удзелу ўва ўсіх спаборніцтвах IBA, не прыедуць у 2022 годзе на чэмпіянат свету ў Іспанію.

"Прычына рашэння – часовыя і матэрыяльна-тэхнічныя абмежаванні, звязаныя з парыхтоўкай спартоўцаў", — паведамляе Міжнародная асацыяцыя бокса.

Раней за беларускіх і расійскіх спартоўцаў адхілялі ад спаборніцтваў пад эгідай IBA, аднак у гэтым месяцы рада дырэктароў асацыяцыя прагаласавала за скасаванне гэтай забароны.

"IBA павінна заставацца палітычна нейтральнай і незалежнай. IBA заклікае да міру і застаецца міратворцам у кожных канфліктах. Апроч таго, IBA абавязана забяспечыць роўны доступ спартоўцаў і афіцыйных асобаў да спаборніцтваў, незалежна ад іх нацыянальнасці і месца жыхарства", — гаварылася ў заяве.

І расійская, і беларуская каманды змаглі б выступіць пад сваімі сцягамі, а ў выпадку, калі б заваявалі залаты медаль, прагучалі б нацыянальныя гімны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі