12 краін байкатуюць чэмпіянат свету па боксе праз удзел Беларусі і Расіі
Бокс / pixabay.com
Чэмпіянат свету па боксе сёлета байкатуюць 12 краін. Прычына — запрашэнне беларусаў і расіян да ўдзелу ў ім, піша "Прессбол".
Байкот турніру абвясцілі ЗША, Польшча, Швейцарыя, Нідэрланды, Ірландыя, Чэхія, Швецыя, Канада, Украіна, Германія, Нарвегія, Вялікабрытанія.
Чэмпіянат свету пройдзе ў Ташкенце з 30 красавіка па 14 траўня. На ім выступяць 640 спартоўцаў з 104 дзяржаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.