Беларускія баскетбалісткі ў ½ фінала чэмпіянату Еўропы гуляюць з іспанкамі

У суботу жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў паўфінале чэмпіянату Еўропы сустрэнецца са зборнай Іспаніі. Гэта стала вядома пасля ўпэўненай перамогі у чвэрцьфінале іспанак над бельгійкамі – 72:53.

Суботняя гульня пачнецца ў 22 гадзіны па беларускім часе. Нагадаем, што ў стартавай гульні групавога турніра беларускі прайгралі іспанкам з лікам 62:76.

Аднак зараз мала хто можа запярэчыць, што зборная Беларусі істотна прыбавіла ў гульні і самааддачы. А калі ўлічыць, што нашыя дзяўчаты мелі на адзін дзень больш адпачынку, чым іспанкі, дык спадзяванні на поспех беларусак узмацняюцца.

Адзначым, што зборная Расіі у чвэрцьфінале перамагла зборную Літвы – 75:58. Прычым, першую палову гульні літоўкі выйгралі, але ім відавочна не хапіла сілаў. У паўфінале расіянкі згуляюць з латышкамі, якія сенсацыйна перамаглі французскую зборную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі