Беларускія хакеісты адыграліся з 0:3, але саступілі швейцарцам у авертайме

Беларускія хакеісты адыграліся з 0:3, але саступілі швейцарцам у авертайме

Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі ў матчы са швейцарцамі адыграліся з 0:3, але саступілі ў авертайме — 4:5 (0:3, 2:0, 2:1, 0:1). Гэта быў чацвёрты матч беларусаў на чэмпіянаце свету ў Швецыі. Спачатку яны перамаглі зборныя Чэхіі і Фінляндыі з аднолькавым лікам 4:3, а пасля былі разгромленыя канадцамі — 1:11!

У сённяшнім паядынку на 15-й хвіліне зборная Беларусі прайгравала — 0:3. На 51-й хвіліне ўдалося не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад. На жаль, швейцарцы адыграліся ў асноўны час, а ў авертайме закінулі пераможную шайбу. Падрабязна пра матч гл. тут.

У групе "А" лідыруе Канада — 9 ачкоў (пасля 3 матчаў), Беларусь мае 7 (4), Чэхія — 6 (3), Швейцарыя — 2 ачкі (3), Фінляндыя пасля трох гульняў ачкоў не набрала. Апошнія паядынкі ў групе пройдуць 23 красавіка. У наступны этап выходзяць 4 найлепшыя зборныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі