Галоўны трэнер зборнай Расіі абразліва выказаўся на адрас беларускіх хакеістаў
Матч у Краснаярску / hockey.by
Галоўны трэнер зборнай Расіі Раман Ротэнберг абразліва выказаўся на адрас беларускіх хакеістаў. 9 траўня дзве зборныя правялі таварыскі матч у Краснаярску. Расіяне выйгралі — 5:1 (3:1, 1:0, 1:0).
У трэцім перыядзе, калі лік быў ужо 1:5, правілы парушыў беларус Арсеній Каўгарэня. На 49-й хвіліне ён знаходзіўся на лаве запасных і ткнуў клюшкай у саперніка, які праязджаў міма. Каўгарэню выдалілі да канца гульні. На 50-й на дзве хвіліны выдалілі Сяргея Рамановіча, які парушыў правілы і паклаў на лёд саперніка. Тут Ротэнберг і не стрымаўся. Яго словы былі чутны ў трансляцыі.
Беларускі і расійскі хакей знаходзяцца пад санкцыямі. Зборныя РБ і РФ вымушаны гуляць паміж сабой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.