Галоўным трэнерам зборнай Беларусі і ХК "Дынама-Мінск" стаў расіянін
Дзмітрый Квартальнаў / ak-bars.ru
Галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі і ХК "Дынама-Мінск" стаў расіянін Дзмітрый Квартальнаў. Мінскае "Дынама" прызначэнне ўжо пацвердзіла. Тэрмін пагаднення разлічаны на адзін год. Пазней паведаміла пра прызначэнне федэрацыя хакея. Асіставаць Квартальнаву будуць Павел Перапехін і Андрэй Мезін.
Дзмітрыю Квартальнаву 57 гадоў. У мінулым ён вядомы хакеіст. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2009-м, працаваў выключна з расійскімі клубамі. У 2022-м Квартальнаў развітаўся з "Ак Барсам" і ўзяў "творчы адпачынак".
Напярэдадні стала вядома, што канадзец Крэйг Вудкрафт больш не будзе ўзначальваць і мінскае "Дынама" (быў галоўным трэнерам з 2019-га), і зборную Беларусі (працаваў з ёй з лета 2021-га).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.