Вудкрафт сыходзіць не толькі з мінскага "Дынама", але і з хакейнай зборнай

Крэйг Вудкрафт / hcdinamo.by
Крэйг Вудкрафт / hcdinamo.by

Крэйг Вудкрафт пакідае трэнерскую пасаду ў хакейнай зборнай Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў ягоным звароце, апублікаваным на сайце хакаейнага клуба "Дынама-Мінск".

"Я пакідаю свае пасады ў клубе і зборнай з чыстай душой і спакойным сэрцам — я рабіў усё, што ў маіх сілах. Трэнеры, якія прыйдуць пасля мяне, атрымаюць добрую спадчыну. Думаю, мне гэта ўдалося", — заявіў Вудкрафт.

Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 10 красавіка стала вядома пра адстаўку Вудкрафта з пасады галоўнага трэнера мінскага "Дынама".

Нацыянальную зборную па хакеі 53-гадовы канадзец узначаліў улетку 2021 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла толькі адзін афіцыйны турнір — алімпійскую кваліфікацыю. Тады беларусы саступілі палякам і славакам і не змаглі трапіць на Алімпіяду-2022.

Пасля ўвядзення санкцый у сувязі з вайной ва Украіне зборная Беларусі была адхіленая ад чэмпіянатаў свету ў 2022 і 2023 гадах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі