Хакейная зборная Казахстана адмовілася гуляць з беларусамі і расіянамі
Хакейная зборная Казахстана адмовілася гуляць з беларусамі і расіянамі. Хакейны турнір з іх удзелам запланаваны на травень і мусіць прайсці ў Санкт-Пецярбургу. Аднак, як піша sport-express.ru, зборная Казахстана адмовілася ад удзелу ў ім. І цяпер у Федэрацыі хакея Расіі задумаліся: а ці варта праводзіць турнір? Галоўная прычына — "адсутнасць спартовага сэнсу". "Гуляць трыма складамі зборнай, а таксама з беларускай камандай — гэта проста правесці час", — адзначае расійскае выданне.
Беларускі і расійскі хакей адлучаны ад міжнародных спаборніцтваў з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Зборныя РБ і РФ не змогуць паўдзельнічаць у тым жа чэмпіянаце свету. А вось зборная Казахстана ў ім прыме ўдзел.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.