Белстат: у Беларусі пражывае ўсяго 1 628 339 маладых людзей

Ёга на свежым паветры

Ёга на свежым паветры / Еўрарадыё

На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пражывала 1 628 339 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў — і гэта на 9 мільёнаў насельніцтва! Такой статыстыкай да Дня моладзі падзяліўся Белстат.

24,3% з іх жывуць у Мінску — гэта 394 959 чалавек. 15,4% — у Мінскай, 14,5% — у Гомельскай і 14% — у Брэсцкай абласцях. Адзначаецца, што 82,7% моладзі аддаюць перавагу жыццю ў гарадах ці пасёлках гарадскога тыпу. Вёскі ў якасці асноўнага месца жыхарства выбіраюць не больш за 17,3% хлопцаў і дзяўчат.

На пачатак бягучага года ў Беларусі пражывала каля 9 мільёнаў 156 тысяч чалавек. У 21-м годзе гэтая лічба была на 150 тысяч большай. Насельніцтва ў Беларусі скарачаецца з сярэдзіны 1990-х, і, на думку экспертаў, у лепшым выпадку да канца стагоддзя ў краіне застанецца 6 мільёнаў чалавек. Па горшым сцэнары падзенне будзе яшчэ большым, амаль у два разы — да 4,2 мільёнаў. 

Эканамісты называюць дзве прычыны дэмаграфічнага крызісу — рэзкае старэнне насельніцтва праз падзенне нараджальнасці і масавую эміграцыю, выкліканую рэпрэсіямі па палітычных прычынах. Напрыклад, па падліках сацыёлага Генадзя Коршунава, пасля 2020 года Беларусь пакінула каля 500-600 тысяч чалавек — гэта амаль Гродна і Брэст разам узятыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі