"Бірулёва" напужала мусульман? (фота)

Па назіраннях вядомага расійскага фатографа Іллі Варламава, нягледзячы на выдатнае восеньскае надвор'е, у святкаванні Курбан-байрама ў Маскве прымае ўдзел неспадзявана малая колькасць мусульман. Па звестках паліцыі, на намаз да Саборнай мячэці прыйшлі 103 тысячы чалавек. У мінулыя гады падчас Курбан-байрама тут збіралася 150-170 тысяч мусульман.

Нагадаем, у гэтым годзе мусульмане ўсяго свету святкуюць Курбан-байрам 15-17 кастрычніка. Сутнасць свята ў тым, каб, як прарок Ібрагім (Аўраам) прынесці Алаху ахвярную жывёлу — барана, быка ці карову. Свята таксама азначае сабой заканчэнне хаджу — штогадовага паломніцтва ў Меку.

 

Фота: Ілля Варламаў | zyalt.livejournal.com | http://28-300.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі