Брэстаўчанам нагадалі пра зніклых палітыкаў (фота)
У цэнтры Брэста з'явіліся вялізныя плакаты з выявамі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, а таксама з інфармацыяй пра іх знікненне.
Невядомыя актывісты размясцілі самаробныя стэнды насупраць уваходу ў стары корпус Брэсцкага дзяржуніверітэта імя Пушкіна. Адбылося гэта каля 16-й. Па словах відавочцаў, прастаялі плакаты не менш за паўгадзіны.
Нагадаем, што 16 верасня споўнілася 15 гадоў з таго дня, як зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

