БТ знайшло замену Маляванычу ў "Калыханку"

Марыя Васілевіч

Марыя Васілевіч / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Белтэлерадыёкампанія знайшла новага вядоўца ў "Калыханку". Адпаведны пост з'явіўся ў акаўнце кампаніі ў Інстаграме.

Новай вядоўцай праграмы стане дэпутатка і "Міс Беларусь-2018" Марыя Васілевіч. Яна заменіць "Маляваныча" — артыста Аляксандра Ждановіча, які вымушана па палітычных прычынах пакінуў Беларусь.

Не так даўно Васілевіч у інтэрв’ю дзяржканалу заяўляла, што не ведае, чым заняцца пасля заканчэння тэрміна сваіх паўнамоцтваў: "Але безумоўна хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу зрабіць вялікі ўнёсак, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася".

У траўні 2018 года Васілевіч перамагла ў конкурсе "Міс Беларусь". Праз два месяцы пасля гэтага, у ліпені, яе заўважылі побач з Лукашэнкам: падчас паездкі ў Бялынічы ён перад тэлекамерамі прапанаваў ёй узначаліць калгас. Пазней Васілевіч таксама неаднойчы з'яўлялася на публіцы ў кампаніі з Лукашэнкам.

На тэлевізіі Васілевіч спрабавала свае сілы ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!". Потым стала самай маладой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Яна займалася праектам закона "Аб абыходжанні з жывёламі", які быў падпісаны сёлета. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі