Бяляцкі ўжо больш за 1000 дзён за кратамі, яго стан працягвае пагаршацца

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі / sb.by

Нобелеўскі лаўрэат і праваабаронца Алесь Бяляцкі ўжо больш за 1000 дзён за кратамі. Яго стан здароўя пагаршаецца. Пра гэта Associated Press распавяла жонка палітвязня Наталля Пінчук.

"Ад людзей, якія выйшлі з турмы, я даведалася, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае пэўных лекаў, у якіх мае патрэбу, — кажа яна. — ...Турэмная калонія ў Горках мае жудасную рэпутацыю, і праваабаронцы ведаюць, што яна служыць канвеерам для катавання палітычных зняволеных".

Пінчук дадала, што турэмныя ўлады зрабілі больш жорсткім кантроль за перапіскай Бяляцкага і цяпер дазваляюць яму адпраўляць толькі паштоўкі, "у якіх коратка паведамляецца, што ён усё яшчэ жывы".

Апошнія паўгода Бяляцкі заставаўся ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні. Наталля Пінчук заклікала Арганізацыю Аб'яднаных Нацый "дзейнічаць больш актыўна", каб дапамагчы Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітвязням.

Кіраўнік ПЦ "Вясна" ў сакавіку 2023-га за праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным беларусам быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У РБ нобелеўскага лаўрэата прызналі "экстрэмістам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі