У Беларусі прызналі "экстрэмістам" нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі / з архіва Еўрарадыё

Алесь Бяляцкі / з архіва Еўрарадыё

Нобелеўскі лаўрэат і кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, паводле версіі беларускіх сілавікоў, з'яўляецца "экстрэмістам". Яго прозвішча з'явілася ў міліцэйскім "спісе грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". На гэта звярнулі ўвагу праваабаронцы.

У спіс таксама дадалі і калегаў Бяляцкага, якіх судзілі разам з ім: яго намесніка Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіслава Лабковіча і праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва.

Нагадаем, у сакавіку Ленінскі суд Мінска (суддзя — Марына Запаснік) прысудзіў Бяляцкага да 10 гадоў калоніі. Стэфановічу яна прызначыла 9 гадоў, Лабковічу — 7. Праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў за мяжой, "судзілі" завочна. Яму далі 8 гадоў калоніі. Дададзім, што праваабаронцаў абвінавачвалі ў "кантрабандзе арганізаванай групай" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Сваёй віны яны не прызналі. Па сутнасці, іх асудзілі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі